Сябры журы двух сезонаў Прэміі Шэрмана, якой ганаруюцца перакладчыкі за найбольш удалыя працы, зацвердзілі доўгія спісы, але не ва ўсіх намінацыях.
У сезоне 2023 году доўгі спіс зацверджаны толькі для намінацыі “Пераклад прозы”, у намінацыях “Пераклад паэзіі” і “Пераклад дзіцячай літаратуры” журы пастанавала не вызначаць доўгія спісы праз невялікую колькасць намінаваных кніг.
У сезоне 2024 году доўгі спіс зацверджаны для намінацый “Пераклад прозы” і “Пераклад дзіцячай літаратуры”, у намінацыі “Пераклад паэзіі” журы таксама не вызначыла доўгі спіс праз колькасць пазіцый.
Наступны этап для ўсіх намінацый абодвух сезонаў — вызначэнне кароткіх спісаў.
Нагадаем, што сёлета намінанты маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.
Уручэнне прэміі Шэрмана адбудзецца ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA напрыканцы лістапада.
У журы Прэміі Шэрмана 2023 ўвайшлі: філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка, перакладчыца, выкладчыца ангельскай мовы Ганна Шакель, літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец. Cябры журы Прэміі Шэрмана 2024 пажадалі застацца непублічнымі.
Доўгі спіс Прэміі Шэрмана 2023

Пераклад прозы
- Алег Віркевіч. Марыя Маціёс “Салодкая Даруся”. Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2023. Пераклад з украінскай.
- Павал Касцюкевіч. Мэір Шалеў “За сіняй гарой”. Выдавецтва “Логвінаў”, 2023. Пераклад з іўрыту.
- Ігар Кулікоў. Дж.Р.Р. Толкін “Валадар пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з англійскай.
- Ігар Крэбс. Тэадор Герцль “Старая новая зямля. Яўрэйская дзяржава”. Выдавец Р.М. Цымбераў, 2023. Пераклад з нямецкай.
- Віталь Латыш. Сяргій Жадан “Месапатамія” (празаічная частка). Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з украінскай.
- Сяргей Матырка. Фрэнсіс Скот Фіцджэралд “Вялікі Гэтсбі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з англійскай.
- Алена Пятровіч. Станіслаў Ігнацы Віткевіч “Ненасытнасць”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з польскай.
- Сяргей Шупа. Антанас Шкема “Белы саван”. Выдавецтва “Вясна”, 2023. Пераклад з літоўскай.
Пераклад паэзіі (Поўны спіс)
- Ева Вайтоўская. Беранард Наўгародскі “Карына”. Выдавецтва “Сарматыя”, 2023. Пераклад з польскай (зашыфраваны ўдзел).
- Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Габрэйскія мелодыі”. Выдавец Р.М. Цымбераў, 2023. Пераклад з нямецкай.
- Ігар Кулікоў. Роберт Фрост “Выбраныя вершы”. Выдавецтва “Энцыклапедыкс”, 2023. Пераклад з англійскай.
- Вальжына Морт, Юля Цімафеева. Ілля Камінскі “Рэспубліка глухіх”. Выдавецтва “Skaryna Press”, 2023. Пераклад з англійскай.
- Соф’я Лінкоўская. “Бабуліны байкі”. Выдавецтва “Свольна”, 2023. Пераклад з гэльскай (зашыфраваны ўдзел).
- Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан “Іншае імя любові”. Выдавецтва “hochroth Minsk”, 2023. Пераклад з украінскай.
- Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан “Месапатамія” (вершаваная частка). Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з украінскай.
Пераклад дзіцячай кнігі (Поўны спіс)
- Ігар Крэбс. Марк-Увэ Клінг “Велікодны дзед”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з нямецкай.
- Сярж Мядзведзеў. Фрэнк Баўм “Чараўнік Краіны Оз”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Пераклад з англійскай.
- Дзмітрый Плакс. Грэтэ Ротбёль “Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу”. Выдавец Р.М. Цымбераў, 2023. Пераклад са шведскай.
- Алена Пятровіч. Ян Бжэхва “Акадэмія доктара Клякса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з польскай.
- Андрэй Скурко. Марыя Канапніцка “Сцяпанка Гудзімуха”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023. Пераклад з польскай.
Доўгі спіс Прэміі Шэрмана 2024

Пераклад прозы
- Наста Карнацкая. Стывен Кінг “Ззянне”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Пераклад з англійскай.
- Ігар Кулікоў. Дж.Р.Р. Толкін “Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы”, “Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне караля”*. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Пераклад з англійскай.
- Яніна Сакалоўская, Рамуальд Валовіч. “Жывы – і добра”. Выдавецтва “Грыбны год”, 2024. Пераклад з польскай. (зашыфраваны ўдзел)
- Тодар Сом. Эндзі Ўір “Марсіянін”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з англійскай.
- Марына Шода. Вольга Такарчук “Кнігі Якуба”. Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2024. Пераклад з польскай.
- Сяргей Шупа. Юргіс Кунчынас “Туўла”. Выдавецтва “Вясна”, 2024. Пераклад з літоўскай.
- Сяргей Шупа. Мойшэ Кульбак “Зэлмэняне”. Выдавецтва “Вясна”, 2024. Пераклад з ідыш.
*журы вырашыла аб’яднаць пераклады Ігара Кулікова з серыі “Валадар пярсцёнкаў” і ацэньваць іх разам адной намінацыяй
Пераклад паэзіі (Поўны спіс)
- Кірыл Лепешаў. Зборнік “Лінія маўчання”. Выдавецтва “Манускрыпт”, 2024. Пераклад са шведскай (зашыфраваны ўдзел).
- Лявон Баршчэўскі. Гамер “Іліяда”. Выдавецтва “Полацкія лабірынты”, 2024. Пераклад са старажытнагрэцкай.
- Уладзіслаў Гарбацкі. Гедрэ Казлаўскайтэ “Чароўны час”. Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2024. Пераклад з літоўскай.
- Ігар Крэбс. Маша Калека “Ніхто не чакае”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з нямецкай.
- Наста Манцэвіч. Алок Вайд-Мэнан “Вулічны гвалт” (раздзел з кнігі “Цела – таксама архіў”). Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2024. Пераклад з англійскай.
- Піліп Мачэрка “Нянавісць да жыцця і людзей”. Выдавецтва “Сіні наліў”, 2024. Пераклад з сербска-харвацкай (зашыфраваны ўдзел)
- Адам Рынтовіч. “Сказ пра Іштвана і Эржэбет”. Выдавецтва “Аканіт”, 2024. Пераклад з венгерскай (зашыфраваны ўдзел).
Пераклад дзіцячай кнігі
- Вольга Гронская. Жазэфіна Марк “Трымайся, трусік!”. Выдавецкая ініцыятыва “Кніжны вырай”, 2024. Пераклад з нямецкай.
- Вацлаў Дуб. Стэфан Міхальскі “Школьныя дні”. Выдавецтва “Грыбны год”, 2024. Пераклад з польскай (зашыфраваны ўдзел).
- Васіліна Кац. Эля Рыхтэр “Анат у Ханаане”. Выдавецтва “Пралеска”, 2024. Пераклад з іўрыту (зашыфраваны ўдзел).
- Ігар Крэбс. Бода Шэфер “Сабака Мані. Лёгка і проста — да поспеху і дабрабыту”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з нямецкай.
- Андрэй Скурко. Ян Бжэхва “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з польскай.
- Вольга Ермалаева-Франко. Ана Марыя Машаду “Жыў-быў тыран”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024. Пераклад з партугальскай.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
У 2022 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Сяргей Шупа (пераклад паэзіі) і Мікола Раманоўскі (пераклад прозы). Андрэй Строцаў атрымаў спецпрыз за “смелы перакладчыцкі дэбют”.
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook, Instagram і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні пра прэмію можна, напісаўшы на litpremiji@gmail.com.