Month: Кастрычнік, 2023

Ельскі Аляксандр

Ельскі Аляксандр Карлавіч (псеўд. Bocian z nad Ptyczy, Litwin-obywatel, A. J.; 16.6.1834, маёнтак Дудзічы, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 10.9.1916, маёнтак Замосце, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык, краязнаўца.  Належаў да каталіцкага роду Ельскіх (герба “Пелеш”), які адносіўся да сярэднезаможнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Пачатковую адукацыю атрымаў у […]

Езавітаў Кастусь

Езавітаў Кастусь Барысавіч (5.11.1893, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 23.5.1946, Мінск). Паэт, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, вайсковец.  Закончыў Дзвінскае 2-ое гарадское вучылішча (1908), Віцебскі вучыцельскі інстытут (1916). З 1916 г. залічаны Паўлаўскае вайсковае вучылішча ў Петраградзе, з 1917 г. — на фронце. Праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную працу сярод жаўнераў-беларусаў […]

Егарэнкава Галіна

Егарэнкава Галіна Іванаўна (13.5.1942, Ніжні Ноўгарад, Расія —  9.2.1989, Ніжні Ноўгарад, Расія). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1979 г. Нарадзілася ў сям’і рабочага ў горадзе Горкі. У 1965 г. закончыла філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта. Выкладала рускую мову і літаратуру ў школах Горкага (1965—1967). Закончыла аспірантуру пры Літаратурным інстытуце ў […]

Егарэйчанка Сяргей

Егарэйчанка Сяргей Аляксандравіч (нар. 17.10.1988, Мінск). Гісторык, пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў сям’і археолага Аляксандра Егарэйчанкі. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў намеснікам дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва (2017).Аўтар аповесці “Лебедзі […]

21 і 22 кастрычніка пройдзе анлайн-частка фестывалю “Прадмова”

На гэтых выходных, 21 і 22 кастрычніка, адбудзецца першая частка анлайн-мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які ўжо прайшоў у Варшаве, Батумі і Вільні і чакаецца ў Беластоку. Гэтым разам далучыцца могуць усе ахвотныя з любога пункту свету. Усе трансляцыі 21 кастычніка будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы […]

У Берліне пройдуць прэм’ерныя чыткі дэбютнай п’есы Юлі Цімафеевай

27 і 28 кастрычніка ў Studio Я у берлінскім Maxim Gorki Theater пройдуць тэатральныя чыткі дэбютнай п’есы паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай. Беларуская п’еса будзе прэзентавана разам з яшчэ дзвюма — Катэрыны Пэньковай “Барбажиньці цибулевої масті” і Тані Шлійвар “Нацыянальны тэатр”. Мова паказу — нямецкая з ангельскімі субтытрамі. На нямецкую […]

24 кастрычніка ў Вільні пройдзе ноч беларускай паэзіі

24 кастрычніка ў 19:00, напярэдадні ночы расстраляных паэтаў, у Вільні пройдзе тэматычная вечарына. Можна будзе даведацца болей пра саміх забітых дзеячаў культуры, ушанаваць іх памяць, а таксама — насуперак цемры і смерці — паслухаць сучасных беларускіх літаратараў і літаратарак. У праграме вечара вас чакаюць: 24 кастрычніка19:00—21:00CreateCulture Space, Karmelitų g. 5 […]

Абвешчаны збор на кнігу пра Дракулу на беларускай мове

Гомелец Сяргей Козыраў ініцыяваў збор сродкаў на пераклад і выданне класікі гатычнага раману “Дракула” Брэма Стокера, які стаў асновай для стварэння цэлага шэрагу твораў культуры ў ХХ ст. “Варыянты перакладаў на рускую мову скарочаныя (скарочана амаль на 30% ад тэкста арыгінала). Да таго ж, яны зазналі цэнзуру. Наш пераклад поўны, […]

Выйшаў прыгожы “шчаслівы” каляндар на 2024 год

Выдавецтва “Папуры” выпусціла каляндар адрыўны на 2024 год, які называецца “Мой шчаслівы год”. Цудоўны падарунак сабе і блізкім. Дыхтоўна аформлены і на беларускай мове. Каляндар ужо прадаецца ў менскай кнігарні “Параграф 45”, таксама яго можна замаўляць на Wildberries.by. Выдаўцы абяцаюць, што неўзабаве каляндар будзе даступны для пакупкі за межамі Беларусі.

Дэбіш Васіль

Дэбіш Васіль Іосіфавіч (нар. 22.7.1962, в. Шамятоўка, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Брат паэта Анатоля Дэбіша. Жыў у вёсцы Андрэевічы Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 г. закончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, кіроўцам у калгазе “Гнезна”. У 1980—1982 гг. cлужыў у войску у […]