Дубоўскі Кірыл Ігаравіч (нар. 2.9.1983, Мінск). Пісьменнік.
Закончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Працаваў па спецыяльнасці (эканамістам), потым у ІТ-сферы.
Піша ў жанры кароткай прозы на рускай і беларускай мовах. Аўтар кніг “Хороший роман” (Мінск, 2012), “Planktonus Vulgaris” (Вильнюс, 2014). Фіналіст конкурсаў маладых літаратараў да 100-годдзя газеты “Наша Ніва” (2007), “Слово.doc” (2009), імя Ларысы Геніюш (2010).