Month: Кастрычнік, 2023

Дубоўскі Валер

Дубоўскі Валер Леанідавіч (нар. 4.6.1948, в. Хацькова, Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл.). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацькі пасля выкладчыцкай працы ў Жукнеўскай сярэдняй школе Талачынскага раёна пераехалі жыць у Оршу ў 1959 г. У 1966 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1968—1970 […]

Дубоўка Уладзімір

Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (псеўд. Ганна Аршыца; У. Гайдукевіч; У. Гайдуковіч; Ул. Гайдуковіч; Уладзімір Гайдуковіч; Б-сь Дубоўка; Бладысь Дубоўка; Уладзік Павадыр; Тупяец; В. Туянец; 15.7.1900, в. Агароднікі, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 20.3.1976, Масква, Расія). Паэт, перакладчык, публіцыст, празаік. Сябра СП з 1958 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1915 […]

Дубовік Мікола

Дубовік Мікола (28.7.1905, в. Каменка, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 30.6.1928). Паэт-маладняковец. Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на матэрыяльныя складанасьці скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1923) і паступіў на факультэт грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым перавёўся на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта. У 1926 г. быў дэлегатам Першага з’езду “Маладняка”. […]

Дубінка Вячаслаў

Дубінка Вячаслаў Андрэевіч (17.12.1941, Слуцк, Мінская вобл. — 10.8.2010, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1988 г. У 1958—1961 гг. вучыўся ў Чарнавіцкім тэхнікуме чыгуначнага транспарту. У 1961—1963 гг. працаваў майстрам, прарабам будаўнічага ўпраўлення, узводзіў ваенныя аб’екты ў Мазыры, Ельску, Петрыкаве, Бабруйску. З 1963 г. фотакарэспандэнт у слуцкай раённай газеце “Шлях […]

Дубатоўка Валянцін

Дубатоўка Валянцін Яўгенавіч (нар. 20.7.1963, в. Александрыя, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік, краязнавец, мецэнат. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў электратэхнічнае вучылішча ў Гродне (1982). У 1982—1984 гг. служыў у Савецкай Арміі, пасля дэмабілізацыі служыў у пажарнай ахове на прадпрыемстве “Азот”. У 1990-х стаў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных структур. Фундаваў кнігі: […]

Дубавец Сяргей

Дубавец Сяргей Іванавіч (нар. 17.9.1959, Мазыр, Гомельская вобл.). Журналіст і літаратар. Уваходзіў у сябры СБП. Разам з бацькамі ў дзяцінстве пераехаў у Мінск. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у не шматтыражнай газеце міністэрства ўнутраных справаў БССР “На страже Октября” на заводзе “Гарызонт”. У 1978—1980 гг. праходзіў тэрміновую вайсковую […]

Дрэйзін Юльян

Дрэйзін Юльян Мікалаевіч (22.6.1879, Екацярынаслаў, цяпер Дніпро, Украіна — 28.3.1942, Нямчынаўка, Маскоўская вобл., Расія). Літаратуразнаўца, перакладчык, публіцыст. Нарадзіўся ў сям’і лекара. Першую адукацыі атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, потым закончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1908). Браў прыватныя ўвокі ў прафесараў Маскоўскай кансерваторыі. Выкладаў грэцкую і […]

Дранько-Майсюк Леанід

Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч (нар. 10.10.1957, Давыд-Гарадок, Столінскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974). Працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажнага існтрументу (1974—1976). Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай, паступіў на завочнае аддзеленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А.М. Горкага ў паэтычны семінар Д. Кавалёва (1975). […]

Дракахруст Аляксандр

Дракахруст Аляксандр Абрамавіч (7.11.1923, Масква, Расія — 14.11.2008, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1961 г. Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 г. прызваны ў армію. Быў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Закончыў Маскоўскую ваенна-інжынерную вучэльню […]