У берлінскім выдавецтве Hochroth у адмысловай белрускай серыі, галоўным рэдактарам якой выступае паэт Дзмітрый Строцаў, выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча. “Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае, — тлумачыць у фэйсбуку сам аўтар. — Тэксты 2020-2023 гадоў, што пісаліся ў Менску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве, Гданьску”. Пачынаецца кніжка вершам […]
Month: Кастрычнік, 2023
Новая паэтычная кніга Валянціны Аксак выйшла ў Беластоку
Беластоцкі Фонд “Камунікат”, які з нядаўняга часу актыўна заняўся выдавецкай дзейнасцю, выпусціў новую кнігу — зборнік вершаў Валянціны Аксак “Уцёкі з Палесся”. “Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнанніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зняволеных і закатаваных у вязніцах на радзіме. Захопніцкая вайна […]
На свяце ў гонар Адама Міцкевіча ў Наваградку адкрылі новы арт-аб’ект
30 верасня ў Навагрудку прайшло свята музыкі і паэзі “О, Навагрудскі край – мой родны дом…”, прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча. У скверы, побач з дубам пасаджаным дваццаць пяць гадоў таму ў гонар паэта, з’явіўся новы арт-аб’ект. Гэта разгорнутая кніга створаная на Наваградскім заводзе металавырабаў. На адной […]
У Батумі прайшла першая частка кніжнага фестывалю Pradmova
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які праходзіць сёлета ў трох краінах, пачаўся 30 верасня ў грузінскім Батумі. Выдаўцы, пісьменнікі, паэты і інтэлектуалы дыскутавалі і разважалі пра будучыню беларускай кнігі і лёс беларусаў. Фестывальная праграма батумскай часткі “Прадмовы” праходзіла ў прасторы “аКсяродак” на трох пляцоўках: галоўнай, творчай і дзіцячай. Частка мерапрыемстваў транслявалася […]