Дубянецкая Галіна Міхайлаўна (нар. 20.8.1962, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Уваходзіла ў СБП.
Дачка Міхаіла Дубянецкага, сястра Ірыны Дубянецкай, жонка Сяргея Сыса. Закончыла Мінскі інстытут замежных моў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, часопісах “Унія”, “Крыніца”.
Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім і замежным друку, у альманахах і анталогіях. Аўтарка кнігі паэзіі “Анадыямэна” (Мінск, 2008).