Month: Кастрычнік, 2023

Дзябольская Ніна

Дзябольская Ніна Сяргееўна (нар. 25.06.1937, Масква). Паэтка, перакладчыца, мастачка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Інстытут замежных моў у Маскве, мае таксама мастацкую адукацыю. Працавала перакладчыцай, выкладчыцай. Перакладае на рускую і французскую мовы творы беларускіх пісьменнікаў. У 2005 г. выдала кнігу “Стихотворения. Переводы. Переложения”. Аўтарка зборнікаў “Стихотворения” (Минск, 2013), “Стихотворения и […]

Дзюбайла Павел

Дзюбайла Павел Кузьміч (5.8.1931, в. Кукарава, Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 24.1.1995, Мінск). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1967 г. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). Настаўнічаў, з 1960 г. — у Інстытуце літаратуры АН БССР. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982). Сябра СП БССР з 1967 г. Пахаваны ў в. […]

Дзмітрыеў Дзмітры

Дзмітрыеў Дзмітры (нар. 3.7.1978, Магілёў). Паэт, перакладчык, гукарэжысёр. Друкаваўся ў газеце “Наша Ніва”, часопісе “Arche”, анталогіях “Освобожденный Улисс”, “Русские стихи 1950—2000 годов. Антология (Первое приближение) в 2 томах” і інш. Удзельнік выставаў візуальнай літаратуры “Worttandem” (Baden, Швейцарыя) і “Wort” (Aarau, Швейцарыя). Аўтар кніг паэзіі “Полное собрание сочинений” (Москва, 2002), “Ліра […]

Дзмітрыеў Генадзь

Дзмітрыеў Генадзь Рыгоравіч (нар. 18.10.1943, в. Злыднікі, цяпер Першамайка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СП з 1979 г. Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы (1959) працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе, рабочым на будоўлі ў Мінску. Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961—1964, закончыў завочна […]

Дзеружынскі Авяр’ян

Дзеружынскі Авяр’ян Сафронавіч (10.6.1919, в. Хляўно, цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. — 4.1.2002, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1964 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Магілеўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, […]

Дзенісенка Іван

Дзенісенка Іван Піліпавіч (1913, в. Норкі, цяпер в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 5.7.1943, Чэрыкаў, Магілёўская вобл.). Паэт, публіцыст. Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Закончыў школу ў Чэрыкаве (1930), вучыўся ў Інстытуце замежных моў. У 1933 г. працаваў у чэрыкаўскай раённай газеце “Сацыялістычная перамога”. У 1936—1937 гг. вучыўся на […]

Дзелянкоўскі Мікалай

Дзелянкоўскі (Дубровін) Мікалай Іванавіч (нар. 2.2.1932, Скідзель, Гродзенскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). У 1957—1962 гг. працаваў у лідскай газеце “Уперад”, кіраваў літаратурным аб’яднаннем. У 1962—1973 гг. карэспандэнт газеты “Мінская праўда”, у 1973—1977 гг. — БелТА. У 1977—1983 гг. […]

Дварчанін Ігнат

Дварчанін Ігнат Сымонавіч (8.6.1895, в. Погіры, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 8.12.1937). Крытык, паэт, дзяржаўны дзеяч. У 1912—1915 гг. працаваў народным настаўнікам у вёсцы Хмяльніца (Слонімскі павет). У траўні 1915 г. мабілізаваны ў армію, служыў у запасным палку ў Маскве, з восені 1916 г. на Заходнім фронце у званні […]

Дашына Ярына

Дашына Ярына (Ірына) Іванаўна (нар. 4.10.1978, в. Стаў, Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Пушкіна па спецыяльнасці “руска-беларуская філалогія” і Брэсцкі інстытут павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці “практычная псіхалогія”. Настаўнічала ў Брэсцкім раёне, потым — у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай […]

Дашук Віктар

Дашук Віктар Нічыпаравіч (нар. 16.9.1938, в. Валокі, Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.). Празаік, нарысіст, кінарэжысёр-дакументаліст. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960), аддзяленне кінарэжысуры Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1967). З 1960 г. пачаў працу на кінастудыі “Беларусьфільм” — быў адміністратарам, асістэнтам аператара, рэжысёрам, аператарам, […]