Month: Кастрычнік, 2023

Дашкевіч Зміцер

Дашкевіч Зміцер (нар. 20.7.1981, Кушняры, Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Грамадскі актывіст, палітык, пісьменнік, палітычны зняволены. Да 1986 г. жыў з бацькамі ў Магаданскай вобласці (Расія), потым у Старых Дарогах Мінскай вобласці. Вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, Вільнюскім педагагічным універсітэце на сакультэце славістыкі. Актыўны ўдзельнік і арганізатар масавых акцый і мерапрыемстваў […]

Дашкевіч Галіна

Дашкевіч Галіна Мікалаеўна (нар. 20.11.1947 (па дакументах 2.12.1948), Тураў, Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Мазырскага педінстытута па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” (1967). У 1967—1970 г. працавала выхавацелькай дзіцячага садка № 2 у Мазыры, у 1970—1978 гг. — настаўніцай беларускай мовы і літаратуры […]

Дашкевіч Алег

Дашкевіч Алег (нар. 28.1.1963, Мінск). Кінарэжысёр, журналіст, пісьменнік. Закончыў Беларускі інстытут фізкультуры (1989). З 1990 г. інструктар-кансультант Галоўнай рэдакцыі спартовых праграм Беларускага тэлебачання. У 1992—1998 гг. рэпарцёр, шэф-рэдактар праграмы навінаў першай незалежнай тэлерадыёкампаніі ММ4. З 1995 г. уласны карэспандэнт інфармацыйнай сеткі “Internews Network” у Беларусі. У 1996 г. закончыў школу […]

Даўгапольскі Цодзік

Даўгапольскі Цодзік Львовіч (11.8.1879, Гарадок, цяпер Віцебская вобл. — 16.7.1959, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Празаік, паэт, драматург. Сябра СП СССР з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і меламеда. Вучыўся і працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Экстэрнам здаў экзамен на званне хатняга настаўніка і працаваў у вёсцы Захар’іна Магілёўскай губерні. У […]

Дасаева Таццяна

Дасаева Таццяна Мікалаеўна (нар. 27.7.1951, в. Старцавічы, Слуцкі р-н Мінскай вобл.). Літаратуразнавец, крытык. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Беларускай і руская мова і літаратура” (1973), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН БССР (1977). Доктар філалагічных навук (2003). Працавала на кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Беларускага дзяржаўнага […]

Дарожны Сяргей

Дарожны Сяргей (сапр. Серада Сяргей Міхайлавіч) (25.2.1909, Слонім, цяпер Гродзенская вобл. — 19.7.1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў Слоніме ў сям’і ў сям’і служачага. З 1921 г. выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме. Вучыўся ў Менскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага […]

Дарашкевіч Янук

Дарашкевіч Янук (1890, в. Мялешкі, цяпер Падляскае ваяв., Польшча — 24.2.1943, в. Фяцішчава, Балхоўскі р-н Арлоўскай вобл., Расія). Паэт-нашанівец. Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Закончыў царкоўна-настаўніцкую вучэльню ў Ялоўцы, потым Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Сямёнаўцы і Кулях. Ажаніўся і пераехаў настаўнічаць у вёску Даўкшы каля Панявежыса. Збіраў беларускія народныя […]

Дарашкевіч Віктар

Дарашкевіч Віктар Іванавіч (9.6.1949, в. Цёмнае Балота, цяпер Сасновы Бор Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 12.10.2003, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). У 1971—1974 гг. вывучаў класічную філалогію ў аспірантуры Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1974 г. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. У 1977 г. у […]

Дарафейчук Ірына

Дарафейчук Ірына Іванаўна (нар. 1969, в. Чудзін, Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Дзяцінства правяла на хутары ў Белавежы. З 1981 г. жыве ў Полацку. Закончыла матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава (1992). У 1993 г. пачала працу настаўніцай інфарматыкі ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. Сябра […]

Данільчык Аксана

Данільчык Аксана Аляксееўна (нар. 15.11.1970, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў вучылася ў Перуджы (Італія). Кандыдат філалагічных навук (2002). Кандыдацкую дысертацыю абараніла па тыпалогіі беларускай і італьянскай літаратур другой […]