Дзябольская Ніна Сяргееўна (нар. 25.06.1937, Масква). Паэтка, перакладчыца, мастачка. Уваходзіла ў сябры СБП.
Закончыла Інстытут замежных моў у Маскве, мае таксама мастацкую адукацыю. Працавала перакладчыцай, выкладчыцай. Перакладае на рускую і французскую мовы творы беларускіх пісьменнікаў. У 2005 г. выдала кнігу “Стихотворения. Переводы. Переложения”. Аўтарка зборнікаў “Стихотворения” (Минск, 2013), “Стихотворения и переводы” (Минск, 2018). Укладальніца дзвюхмоўнага беларуска-французскага зборніка беларускай паэзіі “У краіне паэтаў” (Мінск, 2011).