Дзенісенка Іван Піліпавіч (1913, в. Норкі, цяпер в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 5.7.1943, Чэрыкаў, Магілёўская вобл.). Паэт, публіцыст.
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Закончыў школу ў Чэрыкаве (1930), вучыўся ў Інстытуце замежных моў. У 1933 г. працаваў у чэрыкаўскай раённай газеце “Сацыялістычная перамога”. У 1936—1937 гг. вучыўся на курсах журналістаў, затым вярнуўся на працу ў рэдакцыю. У гады Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў Чырвоную армію. Разам са сваёй часцю трапіў у акружэнне пад Крычавам, вярнуўся ў родную вёску, удзельнічаў у партызанскім руху, стварыў у Чэрыкаве антыфашысцкую арганізацыю. 5 чэрвеня 1943 г. арыштаваны з групай падпольшчыкаў, праз месяц расстраляны па загадзе нямецкіх уладаў.
Месца пахавання невядомае. На будынку былой турмы ўсталяваная мемарыяльная дошка.
Дэбютаваў у друку ў 1937 г. Вершы, нарысы, замалёўкі пісьменніка публікаваліся ў газетах “Советская Белоруссия”, “Рабочий”.