Дзелянкоўскі (Дубровін) Мікалай Іванавіч (нар. 2.2.1932, Скідзель, Гродзенскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). У 1957—1962 гг. працаваў у лідскай газеце “Уперад”, кіраваў літаратурным аб’яднаннем. У 1962—1973 гг. карэспандэнт газеты “Мінская праўда”, у 1973—1977 гг. — БелТА. У 1977—1983 гг. адказны сакратар рэдакцыі часопіса “Родная прырода”, а ў 1993—1994 гг. —часопіса “Беларуская мінуўшчына” (1993-94). Пазней намеснік рэдактара газеты “Рэклама-плюс” (1994—1995) і “Беларускай лясной газеты” (1995—1997). Сябра Беларускага саюза журналістаў (1960).
Публікавацца пачаў з 1949 г. Друкаваў артыкулы, нарысы, вершы, апавяданні, рэцэнзіі і інш. Аўтар кніг “Стваральнікі” (Мінск, 1975), “Несвиж: историко-экономический очерк” (Минск, 1979), “Родная краса” (Мінск, 1981), “Столбцы: историко-экономический очерк” (Минск, 1981), “Красота рядом” (Минск, 1984, 1989), “Бацькаўскі парог” (Мінск, 1985), “Скідзель: дакументальна-лірычны нарыс” (Мінск, 1987), “Сяброўства. Знаёмства. Сустрэчы” (Мінск, 1992), “Нясвіж” (Мінск, 1995), “Скідзель і яго ваколіцы: жывая гісторыя” (у суаўт. з С. Токцем, Мінск, 2014).