Дашына Ярына

Дашына Ярына (Ірына) Іванаўна (нар. 4.10.1978, в. Стаў, Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.

Закончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Пушкіна па спецыяльнасці “руска-беларуская філалогія” і Брэсцкі інстытут павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці “практычная псіхалогія”. Настаўнічала ў Брэсцкім раёне, потым — у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Жыве ў в. Клейнікі Брэскага раёна.

Вершы пачала пісаць ў школьныя гады. Уладальніца гран-пры імя Яўгеніі Янішчыц і рэспубліканскага літаратурнага конкурсу маладых талентаў “Дэбют”. Вершы друкаваліся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках паэзіі. Аўтарка зборніка “Графіці на сэрцы” (Мінск, 2007).