Даніленка Міхась Пятровіч (28.10.1922, в. Ястрабка, Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. — 22.2.2019, в. Пустая Града, Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.). Празаік. Сябра СП з 1950 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1941 г. закончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню і быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце. У траўні […]
Month: Кастрычнік, 2023
Данілаў Іван
Данілаў Іван Пятровіч (нар. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы, Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.). Медык, пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў 7 класаў школы ў Драгічыне. У час Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 г. у партызанах — сувязны партызанскіх атрадаў імя Шыша, імя Калініна брыгады імя Молатава Пінскага злучэння. З 1944 г. […]
Чаму беларуская літаратура пачалася з пародыі
Блогер Кніжны Хома распавядае, як паўстаў беларускі варыянт “Энеіды” і чым ён адрозніваецца ад арыгінальнага твора Вергілія. Што рабіць, калі вам раптам стала блага? Перш за ўсё ўспомніць, ці было калі-небудзь добра. Тое ж самае і з беларускай літаратурай: любы падручнік непазбежна паведамляе, што яна пачыналася ў надзвычай неспрыяльных умовах. […]
Беларускі стэнд на Франкфурцкім кірмашы —дыскусія, Вішнёў анансуе кнігу
18 кастрычніка на адным з самых буйных кніжных кірмашоў свету ў Франкфурце (Нямеччына) пачынае працу беларускі стэнд. Там можна будзе паглядзець кнігі і пазнаёміцца з дзейнасцю незалежных выдавецтваў: Januškevič Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books, Skarynyčy, Skaryna Press, ARCHE, “Мяне няма”. Пройдзе некалькі мерапрыемтсваў з беларускімі гасцямі. Так 20 кастрычніка ў […]
Аповесць “Сабака Баскервіляў” А.К. Дойла выйшла аўдыякнігай
Знакамітая аповесць Артура Конана Дойла пра эксцэнтрычнага дэтэктыва Шэрлака Холмса “Сабака Баскервіляў” выйшла ў фармаце аўдыякнігі на “Кніжным Возе”. Твор у перакладзе пісьменніцы і літаратуразнаўцы Веры Бурлак дагэтуль яшчэ нідзе не публікаваўся. Аповесць “Сабака Баскервіляў” упершыню друкавалася ў часопісе The Strand Magazine са жніўня 1901 да красавіка 1902 года. Дзеянне […]
Адкрылася выстава прысвечаная літаратуразнаўцу Івану Замоціну
З 10 кастрычніка па 1 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча праходзіць дакументальная выстава “ІВАН ЗАМОЦІН. АДЗІН З ПЕРШЫХ”. 1 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы, акадэміка АН БССР Івана Замоціна (1873 – 1942), уласна гэта і паслужыла добрай нагодай для правядзення выставы. Іван Замоцін даследаваў гісторыю беларускай […]
Вершы Жадана ваеннага часу выйшлі па-беларуску ў Берліне
У берлінскім выдавецтве Hochroth Minsk выйшла кніга вершаў ваенных гадоў Сяргія Жадана з назвай “Іншае імя любові”. Пераклады зрабіў Андрэй Хадановіч. Ілюстарцыяй да зборніка стала праца мастачкі з Харкава Тані Пухнаўцавай. “…Новы зборнік уражвае іншым – шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае з першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюстрацыяй […]
Віленская Pradmova пройдзе 14—15 кастрычніка (+ПРАГРАМА)
Наступная частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе 14 і 15 кастрычніка, гэтым разам у Вільні (Літва). Усе мерапрыемствы адбудуцца на вуліцы Pylimo, 21 (Павільёнас). ПОЎНАЯ ПРАГРАМА І РАСКЛАД 14-15.10 Свой даробак прэзентуюць некалькі выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў: “Вільма” прадставіць кнігу “Шэпт” Сяргея Лескеця і зборнік паэзіі “Цела мігдалу” Ганны Шакель; Vesna books – […]
135 гадоў Драздовічу адзначаюць выставай у Нацыянальным мастацкім музеі
135 гадоў таму, 13 кастрычніка 1888 у засценку Пунькі на Глыбоччыне нарадзіўся мастак, археолаг, пісьменнік і этнограф Язэп Драздовіч. У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць адмысловая выстава “Космас Язэпа Драздовіча”. Сёння апошні дзень, калі яе можна наведаць (!). У рамках выставы паказаны творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў […]
Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы набор!
Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых. Сёлетнія выкладчыкі школы – Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, […]