Александровіч Андрэй Іванавіч (9(22).1.1906, Мінск — 6.1.1963, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Пасля заканчэння Беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) працаваў рэдактарам акруговай газеты “Наш працаўнік”. У 1925—1930 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова рэдагаваў часопіс “Малады араты”. Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. З 1932 […]
Month: Ліпень, 2023
Александровіч Алеся
Александровіч Алеся Іванаўна (12.7.1904, Мінск — 25.8.1947, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца, аўтарка падручнікаў. Сястра Андрэя Александровіча. У 1920 г. брала ўдзел у працы клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі, пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным тэатры (БДТ-1). Сябравала з М. Чаротам, у 1921 г. стала першай выканаўцай ролі Алесі ў яго музычнай драме […]
Акула Кастусь
Акула Кастусь (сапр. Качан Аляксандр Ігнатавіч, іншы псеўд. Міхась Козыр; (16.11.1925, в. Верацеі, цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 29.1.2008, Таронта, Канада). Празаік, драматург, выдавец. Ганаровы сябра СБП. Падчас нямецкай акупацыі скончыў настаўніцкія курсы ў Глыбокім і настаўнічаў у в. Порплішча (Докшыцкі р-н). Ад вясны 1944 г. — курсант Мінскай […]
Акудовіч Валянцін
Акудовіч Валянцін Васільевіч (18.6.1950, Свіслач, Гродзенская вобл.). Філосаф, эсэіст, літаратурны крытык, празаік. Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе(1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкай арміі (1969—1970). У 1980 г. скончыў Літаратурны інстытут імя А.Горкага ў Маскве па спецыяльнасці літаратар. У 1980—1981 гг. […]
Аксельрод Зэлік
Аксельрод Зэлік Майсеевіч (30.12.1904, Маладзечна, цяпер Мінская вобл. — 26.6.1941, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1934 г. У 1922—1925 гг. вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава. Скончыў літаратурны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута (1928). Працаваў у дзіцячым доме, рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, у Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. У 1931—1941 гг. […]
Аксак Валянціна
Аксак Валянціна Іванаўна (у шлюбе Арлова; нар. 28.04.1953, в. Смалічы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), паэтка. Сябра СБП з 1994 г. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала карэспандэнткай, аглядальніцай у газетах, загадчыцай аддзела культуры часопіса “Беларусь”, карэспандэнткай “Радыё Свабода”. Уваходзіла ў сябры СБП з 1994 г. Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы […]
Аколава Валянціна
Аколава Валянціна Валянцінаўна (25.7.1954, в. Мазуршчына, Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 24.12.2013, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1986 г. Скончыла Полацкую музычна-педагагічную вучэльню імя Ф.Скарыны. У 1973—1977 гг. працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна, потым метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў. У 1977—1978 гг. карэспандэнт шматтыражнай газеты “Знамя новостройки” […]
Адэля з Устроні
Адэля з Устроні (? — ?). Паэтка ХІХ ст. Жыла, магчыма, у фальварку Устронь Лідскага павета. Месца пахавання невядомае. Аўтарка беларускай паэмы “Мачаха” і польскага верша “Кракаў”. Тэксты абодвух твораў падпісаны “Адэля, 1850. Літва. Устронь”. Упершыню паэма апублікавана ў Мінску ў зборніку “Краю мой — Нёман” у 1986 г. Рукапіс […]
Адважны Вінцук
Адважны Вінцук (сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч, 4.3.1890, в. Гальшаны, цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 26.12.1978, Лондан, Вялікабрытанія). Паэт, празаік, мемуарыст. Вучыўся ў гарадской школе ў Ашмянах, а потым — у Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1913 г. і атрымаў святарскія свячэнні. Служыў на Беласточчыне. У 1920 г. […]
Адамчык Міраслаў
Адамчык Міраслаў Вячаслававіч (псеўд. Міраслаў Шайбак, Андрей Воронин, Владимир Соколов; нар. 6.8.1965, Мінск). Паэт, празаік, драматург, выдавец. Сябра СБП з 1993 г. Паходзіць з сям’і пісьменніка В. Адамчыка, брат У. Адамчыка. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1990). У 1989 г. быў карэспандэнтам часопіса “Бярозка”. У 1990—1991 гг. адказны сакратар часопіс “Беларусь”. […]