9 ліпеня, на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22) пройдзе літаратурна-музычны фестываль Huchna Fest. Уваход на ўсе падзеі вольны. Акрамя музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў з 13:00 да 17:00 на фестывалі працуе сцэна СучБелЛіта.
Month: Ліпень, 2023
Бярозкін: крытык, якога двойчы рэпрэсавалі
3 ліпеня — спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэньня беларускага крытыка Рыгора Бярозкіна (1918-1981). Сталінскі вязень, герой вайны, гэты чалавек, па словах Алеся Адамовіча, заставаўся непераўзыдзеным узорам таго, як трэба пісаць пра беларускую літаратуру. Нарадзіўся Рыгор Бярозкін у Магілёве 3 ліпеня 1918 года. Бацька яго быў бухгалтар, маці – работніца панчошнай майстэрні. У […]
Digital-архіў асабовых спраў СП БССР
Раздзел прысвечаны апрацоўцы дакументаў, якія захоўваюцца ў персанальных справах беларускіх літаратараў. Нашы валанцёры займаюцца сістэматызацыяй і сканаваннем гэтых спраў, вынікам чаго стане лічбавы архіў фотаздымкаў і дакументаў былых сяброў СП БССР, у тым ліку народных пісьменнікаў і паэтаў Беларусі, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы, вядомых навукоўцаў-філолагаў, гісторыкаў, публіцыстаў. Прапануем […]
“Адкуль бяруцца кнігі”: апавядае Наста Кудасава
Паэтка Наста Кудасава — чулы праваднік болю і сведка цёмных часоў. У новым выданні падкасту “Літрадыё” Наста распавядае пра смерць таты як пачатак яе сталення, няшчаснае каханне і магію прыроды. Пра алкаголь, без якога немагчыма выносіць рэчаіснасць. І, вядома ж, пра паэзію як сэнс існавання.
“У вайны не жаночы твар” — цяпер у аўдыёфармаце
Новы выпуск праекта “Кнігі без літар” Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і фонда “Камунікат” — першая кніга знакамітага цыклу Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”. Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе Валянціна Акудовіча.