Адамчык Міраслаў

Адамчык Міраслаў Вячаслававіч (псеўд. Міраслаў Шайбак, Андрей Воронин, Владимир Соколов; нар. 6.8.1965, Мінск). Паэт, празаік, драматург, выдавец. Сябра СБП з 1993 г.

Паходзіць з сям’і пісьменніка В. Адамчыка, брат У. Адамчыка. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1990). У 1989 г. быў карэспандэнтам часопіса “Бярозка”. У 1990—1991 гг. адказны сакратар часопіс “Беларусь”. У 1996 г. заснаваў выдавецтва “Сучасны літаратар”. Дэбютаваў вершамі ў 1983 г. у газеце “Літаратура і мастацтва”. Пазней друкаваўся ў зборніках “Маладыя галасы” (1985), “Вусны” (1985), “Тутэйшыя” (1988). Аўтар кніг “Забойства на Каляды” (Мінск, 1994), “Зборнік” (Мінск, 2005), “Карона” (Мінск, 2008), у суаўтарстве з М. Клімковічам трылера “Каханка д’ябла або каханка Вітаўта Вялікага” (Мінск, 1991). Пад псеўданімамі выдаў дзясяткі рускамоўных дэтэктываў.