“Імперыя супраць моладзі” — Фядута ў Вільні чытае лекцыю пра філаматаў

1 кастрычніка ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”.

Тэмы лекцыі:

I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.
II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.
III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.
IV. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу.
V. Лёсы філаматаў.

Аляксандр Фядута (Dr. Hab.) — літаратуразнаўца, палітычны аналітык, гісторык грамадска-культурнага жыцця ў ХІХ стагоддзі. Аўтар дакументальнай аповесці пра Францішка Малеўскага “Філамат у Імперыі”, кнігі пра атачэнне Адама Міцкевіча “Сляды на снезе”, зборнікаў навуковых прац пра польска-беларуска-расейскія літаратурныя сувязі “Сюжэты і каментарыі” і “Лісты мінулага часу”.

У 2021 годзе быў затрыманы, 5 верасня 2022 году быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле “Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”, прызнаны палітзняволеным. 13 снежня 2025 году з групай 123 палітычных зняволеных быў дэпартаваны ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

1 кастрычніка

Дзе: Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
Пачатак: 18:30
Уваход вольны

Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

А ўжо другога кастрычніка Аляксандр Фядута прачытае лекцыю пра “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча падрабязнасці тут.

Загалоўнае фота: Polskie Radio