Адэля з Устроні (? — ?). Паэтка ХІХ ст.
Жыла, магчыма, у фальварку Устронь Лідскага павета. Месца пахавання невядомае. Аўтарка беларускай паэмы “Мачаха” і польскага верша “Кракаў”. Тэксты абодвух твораў падпісаны “Адэля, 1850. Літва. Устронь”. Упершыню паэма апублікавана ў Мінску ў зборніку “Краю мой — Нёман” у 1986 г. Рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча).