Аксак Валянціна

Аксак Валянціна Іванаўна (у шлюбе Арлова; нар. 28.04.1953, в. Смалічы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), паэтка. Сябра СБП з 1994 г.

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала карэспандэнткай, аглядальніцай у газетах, загадчыцай аддзела культуры часопіса “Беларусь”, карэспандэнткай “Радыё Свабода”. Уваходзіла ў сябры СБП з 1994 г. Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы “Хімік”. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Цвінтар” (Мінск, 1992), “Капліца” (Мінск, 1994), “Антычны дождж” (Вільня, 1999), “Віно з Каліфорніі” (Мінск, 2003), “Ружоўніца” (Мінск, 2008), “Дзікая сліва” (Мінск, 2015), “Завінены рай” (Мінск, 2017), “Кава ў арліным гняздзе” (Мінск, 2019), “Трэці Эдэм” (Мінск, 2021).