У выдавецтве “Сувіг” выйшла перавыданне рамана-біяграфіі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі “Круг” аўтарства Алеся Пашкевіча.
“Круг” — мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзіміра Дубоўкі (1900—1976) і лёс ягонага пакалення. Першая версія рамана пабачыла свет у 2005 годзе ў выдавецтве “Беллітфонд”. Перавыданне 2026 году грунтоўна перапрацаванае і дапоўненае.
Кнігу “Круг” Алеся Пашкевіча ад 17 верасня можна набыць у кнігарнях “Акадэмічная кніга” і “Кніжная Шафа”.






