Аляксандр Фядута ў Вільні з лекцыяй пра “Каласы” Караткевіча

Даследчык і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута 2 кастрычніка выступіць ў Вільні з лекцыяй “Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”: учора, сёння, назаўжды”.

У 1965 годзе Уладзімір Караткевіч друкуе ў часопісе “Полымя” свой новы раман “Каласы пад сярпом тваім”, якому наканавана было стаць галоўнай кнігай беларусаў.

Праз паўстагоддзя літаратуразнаўца Аляксандр Фядута ў зняволенні напіша своеасаблівы каментар да твора, кнігу “Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”. У ёй аўтар прааналізуе, на якіх асновах, базавых прынцыпах, вобразах грунтуецца тэкст Караткевіча.

2 кастрычніка падчас лекцыі ў Вільні аўтар “Лексікону” распавядзе пра сваё бачанне “Каласоў”, герояў і сэнсаў легендарнага рамана. Вітаецца грамадскае абмеркаванне.

Месца: Беларускі Замак, Naujoji Riovonių, 10
Час: 18.00
Уваход вольны

Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Загалоўнае фота: Рауль Дзюк / Белсат