Анісковіч Уладзімір Ігнатавіч (25.10.1932, в. Гасцілавічы, Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 6.6.2016, Мінск). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1979 г. Скончыў рамесную вучэльню ў Мінску (1950). У1950—1958 гг. працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. У 1958—1969 гг. — вадзіцелем тралейбуса ў Мінску. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага […]
Month: Ліпень, 2023
Анемпадыстаў Міхал
Анемпадыстаў Міхал Уладзіміравіч (16.3.1964, Мінск — 24.1.2018, Мінск). Паэт, мастак, эсэіст. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1983). У 1982—1984 гг. быў сябрам моладзевага творчага згуртавання “Майстроўня”. Служыў ва Узброеных сілах. У 1989—1994 гг. працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе “Бярозка”. Як мастак працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі. Удзельнічаў у […]
Андрыеўскі Васіль
Андрыеўскі Васіль Рыгоравіч (нар. 20.10.1967, в. Града, Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у СБП. Скончыў філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1989). Працаваў карэспандэнтам газеты “Жыццё палесся”, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Мазырскага ПТВ № 68, галоўным бібліятэкарам ЦГБ імя А. Пушкіна, навуковым супрацоўнікам краязнаўчага музея. Пазней — у […]
Андраюк Серафім
Андраюк Серафім Антонавіч (10.3.1933, в. Градзялі, Бельскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 4.4.2022, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1972 г. У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957). Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй […]
Андрасюк Міхал
Андрасюк Міхал (нар. 2.12.1959, Гайнаўка, Падляскае ваяв., Польшча). Пісьменнік, журналіст, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978). Працаваў настаўнікам і каменячосам, журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё “Рацыя”. Вядучы тэлеканала “Белсат”. Жыве ў Гайнаўцы. Дэбютаваў вершамі ў 1979 г. у беластоцкай газеце “Ніва”. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар […]
Андзілеўка Людміла
Андзілеўка Людміла Фёдараўна (нар. 13.2.1958, Глыбокае, Віцебская вобл.). Пісьменніца і мастачка. Уваходзіла ў СБП з 2002 г. Скончыла Наваполацкае музычнае вучылішча (1977) і Беларускі Дзяржаўны універсітэт культуры (1989). У 1977—2008 гг. працавала ў Падсвільскай музычнай школе (пасля рэфармавана ў школу мастацтваў) выкладчыкам і дырэктарам. Як мастак брала ўдзел у выставах […]
Ананьеў Паўлюк
Ананьеў Паўлюк (1905, в. Андрасковічы, цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. – кастрычнік 1932, Гагры, цяпер Абхазія (Грузія)). Паэт. Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928). Настаўнічаў. З 1931 г. вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута. Памёр на курорце. Дэбютаваў з вершамі ў “Віцебскай сялянскай газеце” ў 1926 г. Аўтар […]
Амяльчук Сяргей
Амяльчук Сяргей Іванавіч (нар. 6.3.1957, в. Рачыца, Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП з 2012 г. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут імя К.Цыялкоўскага (1980) са спецыяльнасцю інжынера металурга. Працаваў у г.Балашыха (Маскоўская вобл., Расія), г. Барысаў (Мінская вобл.) і г. Белаазёрск (Брэсцкая вобл.). З 1993 […]
Амялішка Міхась
Амялішка Міхась Васільевіч (нар. 14.5.1929, с. Вольна, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік, фізік. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам фізікі, выкладчыкам, выконваў абавязкі загадчыка кафедры ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (цяпер Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). Аўтар кніг “Гучыць наш хор” (Мінск, 2009), “Заблудныя” (Мінск, 2009—2016), “Як жыць, […]
Аляхновіч Францішак
Аляхновіч Францішак Каралевіч (9.3.1883, Вільня, цяпер Літва — 3.3.1944, Вільня, цяпер Літва). Драматург, празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст. Вучыўся ў віленскай гімназіі, хіміка-тэхнічнай школе, Драматычнай школе (Кракаў), школе Музычнага таварыства (Варшава). З 1904 г. ездзіў па Польшчы з вандроўнай тэатральнай трупай. У 1908 г. вярнуўся ў Вільню, працаваў рэпарцёрам у польскіх […]