Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.
Сярод аўтараў выдання Міраслаў Янковяк, Вікторыя Леўкавец, Марыя Даніловіч, Генадзь Коршунаў, Вольга Канановіч, Андрэй Сцяпанаў, Вольга Сасункевіч, Аляксей Ластоўскі, Пётра Рудкоўскі і інш.
Усяго ў выданні — больш за 20 тэматычных раздзелаў, якія прапануюць шырокі погляд на Беларусь з перспектывы паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, міжнародных адносін і іншых дысцыплін.
Больш даведацца пра кнігу, пабачыць поўны змест, а таксама замовіць можна на сайце Routledge






