Грыгаровіч (Шэпятуха) Яніна Канстанцінаўна (1.2.1938, в. Відамля, Камянецкі р-н Брэцскай вобл. — 2018, Брэст). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.
Закончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза. Працавала ў Будтрэсце г. Брэста галоўным бухгалтарам генпадраднага ўпраўлення. Была сябрам абласнога літаратурнага аб’яднання “Зарніца”.
Пісала вершы, апаваданні, байкі па-руску і па-беларуску. Публікавалася ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, калектыўных зборніках. Аўтарка кніг “Глазами доброты” (Брест, 2006), “Когда сердце полно вдохновенья…” (Брест, 2007), “Желаю счастья” (Брест, 2009), “Я люблю этот мир” (Брест, 2011), “В гармонии с людьми и природой” (Брест, 2012), “Высоких чувств душа полна” (Брест, 2012), “Чатыры кіты” (Брэст, 2014), “Гаючым словам адары”(Брэст, 2015), “Дороги жизни под созвездием Водолея” (Брест, 2016).