Губарава-Крупская Зінаіда Васільеўна (нар. 24.01.1954, в. Пагоннае, Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП.
Праз год ад нараджэння разам з бацькамі пераехала на Вілейшчыну, у вёску Манькаўцы. Вучылася ў Гродзенскай культурна-асветніцкай вучэльні па спецыяльнасці “дырыжор народнага хору”. У 1979 г. пераехала ў Вілейку. У 1979—2002 гг. выкладала музыку, рытміку, танец у Вілейскай спецыяльнай школе-інтэрнаце і фальклорны танец у пачатковай школе № 6. У 2002—2012 гг. працавала настаўніцай танца ў Вілейскай гімназіі №2. Збірала спеўны і танцавальны фальклор. Кіравала літаратурнай гасцёўняй Натхненне пры гарадской бібліятэцы.
Друкавалася ў калектыўных зборніках “Пад шэпат хваляў Віліі” (2006), “Любы край дарагі” (2009), “Адчыні сваё сэрца” (Мінск, 2009). Аўтарка кніг казак: “Краіна чароўных сноў” (Мінск, 2004), “Знойдзенае імя” (Мінск, 2010), “Два браты” (Мінск, 2012), “Казкі-дарылкі для жэўжыка Кірылкі” (Мінск, 2012), “Казка пра Міколу асілка-змагара” (Мінск, 2012), “Казка пра дудара Адама і Роднае слова” (Мінск, 2015), кнігі гумары і сатыры “Чаго на свеце не бывае” (Мінск, 2012), паэмы “Ідзі” (Мінск, 2015). Укладальніца зборніка Вілейскай літаратурнай суполкі “Натхненне” імя Адама Гурыновіча “Вілейскі звон” (Мінск, 2009), альманаха “Іду на споведзь” (Мінск, 2010).