Грыневіч Клім Лазаравіч (псеўд. Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі; 18.2.1912, в. Шасцёраўка, цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 3.3.1941, Балагое, цяпер Цвярская вобл., Расія). Паэт.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Рослаў (1929—1930). У 1930 г. паступіў у Рагачоўскі педтэхнікум, у 1930 г. пераехаў у Менск. Працаваў на будаўніцтве, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газеты “Рабочий” і “Сельгасрабочы”, сакратаром рэспубліканскага ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. У 1932 г. паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 16.3.1933; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі. Знаходзіўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобласці. Праз два гады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Сары-Атач, потым пераехаў у Балагое. У 1937—1941 гг. настаўнічаў у школах г. Балагое, адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Ленінградскага педінстытута.
Памёр ад сухотаў у г. Балагое, Цвярская вобл., РФ. Пахаваны там жа (?).
Дэбютаваў вершамі ў 1929 г. (газеты “Піянер Беларусі”, “Чырвоная змена”). Аўтар зборніка паэзіі “На бераг” (Менск, 1932).




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
