Амялішка Міхась

Амялішка Міхась Васільевіч (нар. 14.5.1929, с. Вольна, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік, фізік. Уваходзіў у сябры СБП.

Скончыў Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам фізікі, выкладчыкам, выконваў абавязкі загадчыка кафедры ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (цяпер Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). Аўтар кніг “Гучыць наш хор” (Мінск, 2009), “Заблудныя” (Мінск, 2009—2016), “Як жыць, дык жыць для Беларусі” (Мінск, 2012).