Аляксандраў Мікалай Аляксеевіч (нар. 1954). Паэт, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП і ПЭН-цэнтра.
Публікаваўся ў літаратурным альманаху “Жырандоля” Брэсцкага абласнога аддзялення СБП. Аўтар зборнікаў “Кварта” (Брест, 2002), “Долгий путь в Китеж” (Брест, 2009), “Вечерняя пристань” (Брест, 2021), а таксама кнігі “Брест на перекрестках уникальных судеб” (Минск, 2020).