Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч (14.1.1953, в. Валішча, Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 6.6.2022, Брэст). Паэт, мовазнаўца. Сябар СБП.
Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 г. — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.
Памёр у Брэсце.
Займаўся навукова-даследчай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, а таксама зборнікаў вершаў “Жыццёвае веры прадзіва” (Брэст, 2006), “Святло дарогі” (Брэст, 2010), “Вясновы роздум” (Брэст, 2020), кнігі перакладаў “Такая тонкая размовы ніць” (Брэст, 2013).