Аляхновіч Андрэй Пятровіч (нар. 8.4.1963, м. Халапенічы, Крупскі р-н Мінскай вобл.). Краязнавец, педагог. Уваходзіў у сябры СБП.
Атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю. Працаваў настаўнікам гісторыі і сацыяльным педагогам. У 1998 г. стварыў разам з сябрамі і ўзначаліў грамадскую краязнаўчую арганізацыю “Харугва скаўтаў Малога Палесся”, якая выдае тэматычны альманах. Па выніках 2000 г. быў прызнаны найлепшым педагогам Беларусі ў намінацыі “Пазашкольнае выхаванне”. Укладальнік або рэдактар зборнікаў “Мой край і яго людзі ў Вялікім Княстве” (Санкт-Пецярбург, 2004), “Хроніка палітычнага тэрору: 1918—2008: Крупскі рэгіён, Малое Палессе, Друцка-Бярэзінскі край” (Крупкі, 2014), “Гісторыя Друцка-Бярэзінскага краю” (Мінск, 2015), аўтар і рэдактар краязнаўчых альманахаў “Малое Палессе” (выдаецца ад 2003), “Лепельшчына” (выдаецца ад 2016). Аўтар кніжкі-маляванкі “Пошукі скарбаў у сэрцы Малога Палесся” (Мінск, 2015).