Артымовіч Надзея (нар. 18.2.1946, Аўгустова, Бельскі пав. Падляскага ваяв., Польшча). Беларуская паэтка і перакладчыца ў Польшчы.
Скончыла Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй у Бельску-Падляскім, настаўніцкія курсы ў Беластоку (1967), беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце (1972). Жыла і працавала (у тым ліку і перакладчыцай) у Варшаве. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986 г. На пенсіі жыве ў Бельску-Падляскім. Першы верш апублікавала ў газеце “Ніва” ў 1970 г. Аўтарка зборнікаў “We śniew bólu słowa” (Białystok, 1979), “Роздумы” (Беласток, 1981), “Сезон у белых пейзажах” (Беласток, 1990), “З неспакойных дарог” (Мінск, 1993), “Дзверы” (разам з А. Разанавым, Беласток, 1994), “Лагодны час” (Беласток, 1998), “Адплывае спакойнае неба” (Беласток, 1999), “Жоўтая музыка” (Беласток, 2005), “Краявід з невідочнай памылкай” (Беласток, 2018).