Арцёмаў Аляксей Дзмітрыевіч (нар. 1991, Тула, Расія). Паэт, перакладчык.
Скончыў Тульскі дзяржаўны ўніверсітэт (2014). Жыве ў Туле.
Пісаць вершы пачаў на рускай мове ў 2000 г. Публікаваўся ў гарадскіх газетах, выступаў на радыё і тэлебачанні. Лаўрэат і прызёр тульскіх моладзевых літаратурных конкурсаў. Аўтар зборніка вершаў “Двойная звезда” (Тула, 2007–2008). З 2008 г. піша вершы па-беларуску. Па выніках конкурсу імя Карласа Шэрмана атрымаў прыз ад Беларускага ПЭН-Цэнтра (2009). Публікаваўся на сайце “Нашай Нівы”, у часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Маладосць”, альманаху “Беларус”. Аўтар зборніка “Скрозь кіламетры” (Мінск, 2016). Перакладае з англійскай, балгарскай, іспанскай, рускай і ўкраінскай.