Бычкоўскі Алесь (Аляксандр) Аляксандравіч (нар. 1975, Беразіно, Мінская вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000). Быў журналістам, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі ў раённай газеце, качагарам, адміністратарам кампутарнага клуба, фотамастаком, аператарам вёрсткі, мыйшчыкам аўтамабіляў, рабочым піларамы і інш. Пісаў апавяданні са школы, аддаваў перавагу жанру […]
Author: admin
Быліна Янка
Быліна Янка (сапр. Семашкевіч Іван, 30.10.1883, в. Лакцяны, цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл. — 18.2.1956, в. Бомбля, Падляскае ваяв., Польшча). Пісьменнік-нашанівец, рыма-каталіцкі святар. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1907), тады ж пасвечаны ў святары. Служыў у касцёлах на Слонімшчыне, Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне. З 1933 г. служыў на Беласточчыне. За ўжыванне беларускай […]
Быкаў Васіль
Быкаў Васіль Уладзіміравіч (19.6.1924, в. Бычкі, Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 22.6.2003, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1959 г. Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Са жніўня 1942 г. курсант […]
Бык Аўдакея
Бык Аўдакея Антонаўна (27.7.1902, Барысаў, Мінская вобл. — пасля 1926). Паэтка-маладнякоўка. У 1922—1926 гг. вучылася ў Барысаўскім педагагічным тэхнікуме. Была сяброўкай Барысаўскай філіі “Маладняка” ў 1925 г. Біяграфічныя звесткі няпоўныя, дата смерці і месца пахавання невядомыя. Першы верш напісала ў 1923 г. Пісала на беларускай і рускай мовах. Творы захоўваюцца […]
Бушлякоў Юрась
Бушлякоў Юрась Сямёнавіч (29.5.1973, Мінск — 4.6.2013, Мінск). Мовазнавец, журналіст, перакладчык. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру. Абараніў дысертацыю на тэму “Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)”. Кандыдат філалагічных навук (2003). У 1999—2003 працаваў выкладчыкам кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. Выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым […]
Бутэвіч Анатоль
Бутэвіч Анатоль Іванавіч (нар. 15.06.1948, хут. Язавец, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП з 1994 г.. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена” (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1986—1987), у […]
Бутрым Венанцы
Бутрым Венанцы Вікенцьевіч (9.9.1936, Баранавічы, Брэсцкая вобл. — 16.8.2003, Баранавічы, Брэсцкая вобл.). Паэт, празаік. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1965). У час вучобы працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 8 Мінска. Па заканчэнні навучання вярнуўся ў Баранавічы, дзе цягам двух гадоў працаваў настаўнікам у СШ №1. У 1967—1996 гг. […]
Бутрамееў Уладзімір
Бутрамееў Уладзімір Пятровіч (нар. 20.03.1953, в. Расна, Горацкі р-н Магілеўскай Свобл.). Пісьменнік, драматург. Сябра СП з 1987 г. Скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1974). Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай […]
Бур’ян Барыс
Бур’ян Барыс Іванавіч (7.1.1924, Масква, Расія — 8.10.2009, Мінск). Крытык, празаік. Сябра СП з 1950 г. Да вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінешмы. Скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры (1941). Са жніўня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім […]
Бурш Яша
Бурш Яша (сапр. Анісеровіч Ян, 12.9.1929, Баранавічы, Брэсцкая вобл. — 29.1.2007, Варшава, Польшча). Паэт, мастак. У 1950 г. разам з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Варшаву. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў (1957), удасканальваў свае веды і ўменні на стажыроўках у Ленінградзе і Рыме (стыпендыят ураду Італіі), працаваў у варшаўскіх школах […]