Бутрым Венанцы Вікенцьевіч (9.9.1936, Баранавічы, Брэсцкая вобл. — 16.8.2003, Баранавічы, Брэсцкая вобл.). Паэт, празаік.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1965). У час вучобы працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 8 Мінска. Па заканчэнні навучання вярнуўся ў Баранавічы, дзе цягам двух гадоў працаваў настаўнікам у СШ №1. У 1967—1996 гг. працаваў мастаком у Брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрнях (пазней камбінат “Мастацтва” Мастацкага фонду БССР) у Баранавічах. Займаўся творчасцю ў галіне жывапісу і графікі.
Пахаваны ў Баранавічах.
Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1974 г. (часопіс “Маладосць”). У 1976 г. у тым жа часопісе апублікаваў першае апавяданне. Пісаў на беларускай мовах. Аўтар кніг паэзіі “У барвах зямлі” (Баранавічы, 2001), “Паралелі” (Баранавічы, 2003), “В пространстве и времени” (Барановичи, 2007), “Дзён маіх лепшыя дні” (Мінск, 2014) і прозы “Маўклівыя сумныя птушкі” (Смоленск, 2011).