Бык Аўдакея Антонаўна (27.7.1902, Барысаў, Мінская вобл. — пасля 1926). Паэтка-маладнякоўка.
У 1922—1926 гг. вучылася ў Барысаўскім педагагічным тэхнікуме. Была сяброўкай Барысаўскай філіі “Маладняка” ў 1925 г. Біяграфічныя звесткі няпоўныя, дата смерці і месца пахавання невядомыя.
Першы верш напісала ў 1923 г. Пісала на беларускай і рускай мовах. Творы захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў фондзе Усебеларускага згуртавання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. Выбраныя вершы апублікаваныя ў анталогіі беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду “Бліскавіцы” (Мінск, 2017).