Бычкоўскі Алесь (Аляксандр) Аляксандравіч (нар. 1975, Беразіно, Мінская вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000). Быў журналістам, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі ў раённай газеце, качагарам, адміністратарам кампутарнага клуба, фотамастаком, аператарам вёрсткі, мыйшчыкам аўтамабіляў, рабочым піларамы і інш.
Пісаў апавяданні са школы, аддаваў перавагу жанру фантастыкі. Браў удзел у праектах “Бум-Бам-Літа” (друкапіс “Трылогія” у 1995 г.). Літаратурныя творы друкаваліся ў беларускай і рускай перыёдыцы. Аўтар кніг “Горад за 101-м кіламетрам” (Мінск, 2004), “Анамалія” (Мінск, 2012), “У пошуку шчасця” (Гомель, 2017), “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры” (Мінск, 2018), “Ахвяры натхнення” (Гомель, 2019), “Дзеці Сільмарыліёна” (Мінск, 2022), “Ацалелы, або Вясёлыя хаўтуры” (Гомель, 2022).