Бутрамееў Уладзімір

Бутрамееў Уладзімір Пятровіч (нар. 20.03.1953, в. Расна, Горацкі р-н Магілеўскай Свобл.). Пісьменнік, драматург. Сябра СП з 1987 г.

Скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1974). Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 г. скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 г. залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г. Друкавацца пачаў з 1982 г. Піша на рускай і беларускай мовах. Напісаў п’есы “Ізноў Несцерка” (пастаўлена ў 1987), “Страсці па Аўдзею” (1990, пастаўлена ў 1989), аднаактоўку “Живите надеждой” (1984). Адзін з аўтараў сцэнарыяo фільмаў “Наш сад” (з Я.Міцько, пастаўлены ў 1987), “Дьяволу и Богу” (1991), “Рукописи не горят” (1992). Аўтар кніг “Любить и верить” (Москва, 1986), “Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка” (Москва, 1986), “Сдвиженье” (Москва, 1990), “Задарожжа” (Мінск, 1993), “Земля и люди” (Москва, 2016), а таксама шматлікіх энцыклапедычных выданняў па беларускай, рускай і сусветнай гісторыі і культуры для дзяцей.