Author: admin

Вішнёў Зміцер

Вішнёў Зміцер Юр’евіч (нар. 7.8.1973, г. Дэбрэцэн, Венгрыя). Паэт, літаратурны крытык, выдавец. Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”. Займаецца жывапісам і перформансам. Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў. Стыпендыят Literarisches Colloquium (Берлін, Германія, 2006). Аўтар кніг паэзіі і прозы “Русалки с […]

Віцьбіч Юрка

Віцьбіч Юрка (сапр. Шчарбакоў Серафім Аляксандравіч, на эмігр. Стукаліч Юры, 15.6.1905, г. Веліж, цяпер Смаленская вобл. Расіі — 4.1.1975, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША). Празаік, эсэіст.  Нарадзіўся у сям’і святара. Вучыўся ў Веліжскім педагагічным тэхнікуме, аднак працаваць настаўнікам не дазволіла паходжанне. У 1934 г. пасля арышту бацькі выехаў у Маскву. Працаваў на […]

Вітка Васіль

Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох Васілевіч, 16.5.1911, в. Еўлічы, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 5.7.1996, Мінск). Паэт, перакладчык, публіцыст, празаік, літаратурны крытык, драматург, педагог. Сябра СП з 1943 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928), працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929—30), рэдакцыях газет “Камуніст” […]

Вітан-Дубейкаўскі Лявон

Вітан-Дубейкаўскі Лявон Іванавіч (19.7.1869, в. Дубейкава, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 6.11.1940, Вільня, Літва). Паэт, архітэктар.  Закончыў Мсціслаўскае гарадское вучылішча, школу будаўнічых рамёстваў у Варшаве. Вярнуўся на радзіму. Працаваў пры аднаўленны старых будынкаў, потым пачаў узводзіць уласныя. Кіраваў аднаўленнем каталіцкіх храмаў у Мсціславе, Магілёве, Оршы, Крычаве, Чачэрску і інш. […]

Вітан-Дубейкаўская Юльяна

Вітан-Дубейкаўская Юліяна (дзяв. Менке, 12.12.1886, Вільня — 28.09.1969, Нюрнберг, Германія). Мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.  Паходзіла з сям’і віленскіх немцаў. У 1907—1913 гг. вучылася на Вышэйшых жаночых курсах у Пецярбургу, пасля чаго здала дзяржаўны іспыт у Пецярбурскім універсітэце. Ад 1915 г. у Вільні працавала ў Беларускім камітэце разам з Іванам Луцкевічам. Удзельнічала […]

Віталін Змітро

Віталін Змітро (сапр. Сергіевіч Дзмітрый Іванавіч, 8.8.1912, в. Сухое, цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 4.11.2004, Адэса, Украіна). Паэт, празаік.  З 1915 г. знаходзіўся з бацькамі ў эвакуацыі ў Бранску. Улетку 1919 г. вярнуліся ў Беларусь у Калінкавічы. Закончыў Калінкавіцкую васьмігодку (1928). З 1929 г. у Менску. Набыў спецыяльнасць электраманцёра […]

Вінарская Інга

Вінарская Інга Уладзіславаўна (нар. 7.10.1971, Брэст). Паэтка, перакладчыца, празаік, публіцыст. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “выкладчык рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры” (1994). Займаецца літаратурна-выдавецкай дзейнасцю. З 2010 г. сябра Літаратурнага клуба “Экватар”, шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”. Сябра СБП з […]

Віж Мар’ян

Віж Мар’ян (сапр. Зайцаў Мар’ян Міхайлавіч, 23.2.1949, Мінск — 31.4.1999, Мінск). Празаік, публіцыст, гісторык. Сябра СБП ад 1994 г. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Пасля вайсковай службы (1971—1973) працаваў адказным сакратаром Беларускага таварыства аховы помнікаў. З 1974 г. загадчык аддзела аховы помнікаў Гістарычнага музея Украіны. З 1976 г. […]

Вечар Алесь

Вечар Алесь (Аляксандр) Сцяпанавіч (псеўд. Алесь Раніца, 25.3.1905 в. Машчыцы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 4.4.1985, Мінск). Паэт, вучоны-біёлаг. Сябра СП з 1978 г.  Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку. У 1923 г. паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 1925—1929 гг. студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай […]

Весялкоўскі Юры

Весялкоўскі Юры (2.1.1924, в. Новы Сьвержань, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 09.08.2017, Лондан, Вялікабрытанія). Публіцыст, рэдактар, выдавец, мемуарыст. У 1942—1944 гг. вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Разам з іншымі курсантамі апынуўся ў 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, потым — у Другім Польскім корпусе. У […]