Вінарская Інга

Вінарская Інга Уладзіславаўна (нар. 7.10.1971, Брэст). Паэтка, перакладчыца, празаік, публіцыст. Уваходзіла ў сябры СБП.

Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “выкладчык рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры” (1994). Займаецца літаратурна-выдавецкай дзейнасцю. З 2010 г. сябра Літаратурнага клуба “Экватар”, шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”. Сябра СБП з 2004 г. Жыве ў Мінску.

Піша на рускай і беларускай мовах. Перакладае вершы і прозу з беларускай, польскай, французскай моў. Друкуецца ў перыёдыках “ЛіМ”, “Неман” і іншых рэспубліканскіх выданнях, пераклады — у часопісах “Дружба народов”, “Наш современник” (Москва). Аўтарка кніг паэзіі “Вариации на тему любви” (1996), “Превращение в лирику” (1998), “Цветá пламени” (1999), “Через огонь” (Брест, 2000), “Ночные поезда” (Минск, 2011), “Гучы, маё сэрца, гучы…” (Мінск, 2022), “Солнце поэтов” (Минск, 2018, 2019). Аўтарка шэрагу кніг аб прадпрыемствах Беларусі.