Ганчароў Мікола Іванавіч (8.5.1934, в. Заполле, Віцебскі р-н Віцебскай вобл. — 25.11.1991). Паэт, мастацтвазнаўца.
Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут (1959). Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору НАН Беларусі, з 1963 г. галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Пісаў на рускай i беларускай мовах. Аўтар зборнікаў вершаў для дзяцей i казак “Твои друзья” (Минск, 1960), “Речка-быстротечка” (Минск, 1962), “Весенняя завязь” (Минск, 1962), “Мишка-пилот” (Минск, 1966), “Карусель” (Минск, 1971), “Космолёт” (Минск, 1979), “Праздники” (Минск, 1982), “Земля в цвету” (Минск, 1983), “Космонавтом быть хочу” (Минск, 1984), “Течет река” (Минск, 1995), даследаванняў пра беларускіх мастакоў.




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
