Дайліда Віктар Браніслававіч (28.9.1930, в. Славінск, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 21.8.2006). Празаік. Сябра СП з 1969 г.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1952). Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Закончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957—1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962). У 1962—1973 гг. дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна, у 1973—1982 гг. намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР, у 1988—1989 гг. старшыня кааператыва “Белая Русь”. Выдатнік народнай асветы БССР (1968). Сябра СП БССР з 1969 г.
Пахаваны на могілках в. Славінск, Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Дэбютаваў у друку ў 1953 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў “Вясна, хлопцы, вясна” (Мінск, 1966), “Была вайна” (Мінск, 1969), “Буслы над вёскай” (Мінск, 1979), “Гарох пры дарозе” (Мінск, 1991), кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей “Пяро дзікай качкі” (Мінск, 1977), “Сустрэча з маленствам” (Мінск, 1980), “Гнядыя коні” (Мінск, 1991), зборніка гумарэсак “Пыжыкавая шапка” (Мінск, 1986), дакументальнай аповесці “Тут яго сэрца” (Мінск, 2005).