Дэбіш Васіль Іосіфавіч (нар. 22.7.1962, в. Шамятоўка, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.
Брат паэта Анатоля Дэбіша. Жыў у вёсцы Андрэевічы Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 г. закончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, кіроўцам у калгазе “Гнезна”. У 1980—1982 гг. cлужыў у войску у Туркменістане. Закончыў Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці “культурна-асветніцкая работа” (1987). У 1987—1989 гг. працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага масакамбіната. З 1990 г. працаваў выхавацелем у Брэсцкім прафесійна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання. Жыве ў Брэсце.
Першая публікацыя пабачыла свет у 1987 г. у часопісе “Маладосць”. Друкаваўся ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Беларусь”, альманаху “Дзень паэзіі”, зборніках “Матчына слова”, “Берасцейскія карані”, “Паўлюк Багрым”. Аўтар зборнікаў вершаў “Белыя птахі” (1993), “Лісты да Марыі” (Мінск, 1996). “Праз дождж” (Брэст, 2012) “Чуйнар” (Мінск, 2015), “Шамятоўка” (Брэст, 2019).