Выдавецтва “Папуры” выпусціла каляндар адрыўны на 2024 год, які называецца “Мой шчаслівы год”. Цудоўны падарунак сабе і блізкім. Дыхтоўна аформлены і на беларускай мове.
Каляндар ужо прадаецца ў менскай кнігарні “Параграф 45”, таксама яго можна замаўляць на Wildberries.by. Выдаўцы абяцаюць, што неўзабаве каляндар будзе даступны для пакупкі за межамі Беларусі.