21 і 22 кастрычніка пройдзе анлайн-частка фестывалю “Прадмова”

На гэтых выходных, 21 і 22 кастрычніка, адбудзецца першая частка анлайн-мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які ўжо прайшоў у Варшаве, Батумі і Вільні і чакаецца ў Беластоку.

Гэтым разам далучыцца могуць усе ахвотныя з любога пункту свету. Усе трансляцыі 21 кастычніка будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook. Поўны спіс трансляцый размешчаны на сайце фестывалю. Поўная праграма размешчана на сайце фестывалю, яна клікабельная: націсніце на імпрэзу, каб пабачыць апісанне, удзельнікаў і спасылкі на рэгістрацыю.

Арганізатары звяртаюць увагу, што час мерапрыемстваў — GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава).