24 кастрычніка ў Вільні пройдзе ноч беларускай паэзіі

24 кастрычніка ў 19:00, напярэдадні ночы расстраляных паэтаў, у Вільні пройдзе тэматычная вечарына. Можна будзе даведацца болей пра саміх забітых дзеячаў культуры, ушанаваць іх памяць, а таксама — насуперак цемры і смерці — паслухаць сучасных беларускіх літаратараў і літаратарак.

У праграме вечара вас чакаюць:

  • Невялікая прэзентацыя пра традыцыю ўшанавання памяці забітых 29-30 кастрычніка 1937 года, ад познесавецкіх часоў да нашых дзён.
  • Выступленні сучасных паэтаў і паэтак — прадстаўнікоў як старэйшага, так і маладога пакалення. Сярод запрошаных: Сабіна Брыло, Ціхан Чарнякевіч, Дар’я Роскач, Вікторыя Трыфанава, Ганна Горн.

24 кастрычніка
19:00—21:00

CreateCulture Space, Karmelitų g. 5

Уваход — free donation.
Усе сабраныя сродкі пойдуць на добрую справу!