Абвешчаны збор на кнігу пра Дракулу на беларускай мове

Гомелец Сяргей Козыраў ініцыяваў збор сродкаў на пераклад і выданне класікі гатычнага раману “Дракула” Брэма Стокера, які стаў асновай для стварэння цэлага шэрагу твораў культуры ў ХХ ст.

“Варыянты перакладаў на рускую мову скарочаныя (скарочана амаль на 30% ад тэкста арыгінала). Да таго ж, яны зазналі цэнзуру. Наш пераклад поўны, захоўваюцца намёкі на блізкія зносіны паміж дзяўчынамі, эратызм. Мы пастараліся перадаць тое, што Ван Хельсінг — не носьбіт ангельскай мовы. Іншымі словамі, чытачы ўпершыню зможа прачытаць поўную версію «Дракулы» на роднай мове…”, апавядае Сяргей Козыраў. Падтрымаць выданне кнігі можна на кікстартары.

Аднак, варта зазначыць, што ўжо існуе пераклад раману на беларускую мову, які зрабіў Алесь Асташонак. Публікаваўся “Дракула” ў 1992-1993 гадах у часопісе “Крыніца”.

Сяргей Козыраў — мэнэджар з Гомеля, які на добраахвотнай аснове займаецца папулярызацыяй беларускай мовы праз коміксы. За апошнія 10 год ён пераклаў на беларускую мову і выклаў для агульнага карыстання больш за 400 вядомых коміксаў.