Month: Кастрычнік, 2023

Граковіч Эдуард

Граковіч Эдуард Браніслававіч (нар. 1951, Мінск). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.  Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. З 1967 г. пайшоў працаваць. З 1971 г. працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній. З 1974 г. сябра літаратурных аб’яднанняў “Крыніца” (“Чырвоная змена”) і “Полымя” (трактаразаводская шматтыражка). Друкавацца пачаў у 1976 г. у гарадской […]

Горват Андрусь

Горват Андрусь (Андрэй Іванавіч) (нар. 1983, Калінкавічы, Гомельская вобл.). Пісьменнік, журналіст. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006). У 2013—2015 гг. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра. Пасля пераехаў на сталае жыхарства ў дзедаву хату ў вёсцы Прудок на Палессі. Запісы ў Facebook з часу жыцця ў вёсцы сталі асновай кнігі, выдадзенай […]

Голуб Юрка

Голуб Юрка (Юры) Уладзіміравіч (20.10.1947, в. Горна, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 12.10.2020, Гродна). Паэт. Сябра СП з 1971 г.  Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. загадчык аддзела культуры абласной газеты “Гродзенская праўда”, з 1979 г. загадчык аддзела мастацкага […]

Голуб-Бучынская Марыя

Голуб-Бучынская Марыя (псеўд. Niawieryskaja, Hałubka; 1893?, вёска Няверышкі (Невярышкі), цяпер Віленскі р-н, Літва — 1.9.1939, Прага, Чэхаславакія). Паэтка, празаік, перакладчыца.  У 1913 г. жыла і настаўнічала ў Варшаве, дзе пазнаёмілася з Зоськай Верас. У 1914 г. разам з маці, сястрой і братам пераехала ў Петраград. Была актыўнай удзельніцай Беларускага навукова-літаратурнага […]

Гмырак Лявон

Гмырак Лявон (сапр. Бабровіч Мечыслаў) (18.4.1891, фальв. Пархвенава, цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 13.7.1915, Літва). Празаік, крытык, публіцыст.  Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, якую закончыў у 1908 г. Пасля адвучыўся ў прыватнай тэхнічна-прамысловай школе ў Варшаве (1912). Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губерні. У 1914 г. прызваны ў армію. […]

Глобус Адам

Глобус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір Вячаслававіч; 29.09.1958, г. Дзяржынск, Мінская вобл.). Пісьменнік, мастак, выдавец. Уваходзіў у сябры СП з 1989 г. Паходзіць з сям’і пісьменніка В. Адамчыка, брат М. Адамчыка. З 1959 г. жыве ў Мінску. Закончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Працаваў чарцёжнікам, […]

Глінская Арына

Глінская Арына Паўлаўна (21.12.1909 – 7.2.1997). Паэтка, празаік, мастацтвазнаўца.  Пахаваная на Паўночных могілках Санкт-Пецярбурга, РФ. 

Глебка Пятро

Глебка Пятро Фёдаравіч (псеўд. Язэп Касіла, Асот; 6.7.1905, в. Вялікая Уса, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 18.12.1969, Мінск). Паэт, навукоўца. Сябра СП з 1934 г.  Пасля заканчэння Уздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Менскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае […]

Глазырын Уладзімір

Глазырын Уладзімір Мікалаевіч (6.6.1901, Гарадзішчанскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — 10.5.1961, Масква). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля вучобы ў рэальным вучылішчы працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік […]

Глазаў Уладзімір

Глазаў Уладзімір Ігаравіч (нар. 22.4.1974, Брэст). Паэт, публіцыст. Уваходзіў у сябры СБП. Вучыўся на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, але не скончыў. З 2010 г. супрацоўнічаў з газетай “Брестский курьер”. Першыя вершы апублікаваў у 1991 г. Аўтар паэтычных зборнікаў “Время собственное” (Брест, 2013) і “Брестский мир” (2022), нарысаў “Симфония еврейского […]