Глазаў Уладзімір Ігаравіч (нар. 22.4.1974, Брэст). Паэт, публіцыст. Уваходзіў у сябры СБП.
Вучыўся на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, але не скончыў. З 2010 г. супрацоўнічаў з газетай “Брестский курьер”. Першыя вершы апублікаваў у 1991 г. Аўтар паэтычных зборнікаў “Время собственное” (Брест, 2013) і “Брестский мир” (2022), нарысаў “Симфония еврейского древа Брестчины: книга об именитых земляках” (Брест, 2015, 2019).