Герасімаў Мікалай Апанасавіч (26.10.1903, Пецярбург, Расія — 17.9.1977, Магілёў). Празаік. Сябра СП з 1956 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў справаводам у Малаяраслаўскім павятовым выканкаме Калужскай вобласці, інстуктарам у спартыўных арганізацыях, рабочым на суднабудаўнічым заводзе, на трыкатажнай фабрыцы, на будаўніцтве ў Ленінградзе. Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М. Кірава ў […]
Month: Кастрычнік, 2023
“Тэксты за тыдзень”: вершы, пераклады і эсэ, якія вы маглі прамінуць
У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Жадан. Вершы з кнігі “Месапатамія”. Дадзеная падборка вершаў часопіса Taubin — фрагмент кнігі паэзіі і прозы “Месапатамія”, якая ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча сёлета выйшла па-беларуску ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча. “Немагчымае айчыннае. Юля […]
Гурт Syndrom Samazvanca пераспяваў Анемпадыстава, Аксёнцава, Глобуса і Сыса
Выйшаў новы альбом псіхадэлічнага гурта Syndrom Samazvanca, дзе музыкі пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў. У альбом трапілі песні культавых гуртоў ULIS, Novaje Nieba, N.R.M., Palac і Pravakacyja. У тыя часы музыкі часта пісалі кампазіцыі ў суаўтарстве з паэтамі-сучаснікамі, таму беларускі рок канца 80-х — 90-х гадоў — гэта часта […]
Выйшла абноўленая версія перакладу “Anarchy in the UKR” Жадана
Выдавецтва Skaryna Press выпусціла кнігу Сяргія Жадана “Anarchy in the UKR” у перакладзе Алега Жлуткі. Кнігу можна купіць у інтэрнэт-кнігарні, а для тых, хто дабярэцца да фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве (6—8 кастрычніка), яшчэ і непасрэдна на мерапрыемстве. “Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі […]
“Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага выйдзе на паперы
Выдавецкая ініцыятыва “Вільма” анансавала выхад кнігі “Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага ў беларускім перакладзе Адэлі Дубавец. Польскі журналіст, рэпарцёр, аўтар некалькіх кніг, лаўрэат літаратурных прэмій Вітольд Шаблоўскі напісаў зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій – “Танец мядзведзяў” (Tańczące niedźwiedzie). Пераклала кнігу Адэля Дубавец […]
Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры — нарвежац Юн Фосэ
5 кастрычніка 2023 года Нобелеўскі камітэт абвясціў лаўрэата прэміі ў галіне літаратуры. Прэмію прысудзілі нарвежцу Юну Фосэ “за наватарскія п’есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае”. Юн Фосэ (Jon Fosse, нар. у 1959 годзе) — драматург і празаік, прадстаўнік “мінімалістычнага стылю” ў драматургіі і прозе. На беларускую фрагменты ягонага твору “Бессань” перакладаў […]
Тры новыя аўдыякнігі ад “Камуніката”: фэнтэзі, гісторыя і сучаснасць
Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” працягвае радаваць тых, хто любіць успрымаць літаратуру на слых. Вышла тры навінкі: Людміла Рублеўская, Маргарыта Латышкевіч і Барыс Пятровіч. Раман Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”, у якім віртуальная рэальнасць неймаверным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі, агучыў бард Зміцер Бартосік. Музыка і вядоўца Кацярына Ваданосава чытае […]
“Літаратурная Беларусь”: вераснёўскі выпуск
Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. Як і зазвычай, выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу. Рубрыкі выпуску: ЮБІЛЕІ: эсэ Генрыха ДАЛІДОВІЧА і роздум Алы ПЕТРУШКЕВІЧ да 120-годдзя з дня нараджэння Наталлі АРСЕННЕВАЙ ЗГАДКІ Міколы Лешчуна да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага ПРОЗА: «Кава апоўначы» […]
Памерла Надзея Артымовіч. Развітанне 4-5 кастрычніка
У Бельску адышла ў лепшы свет паэтка Надзея Артымовіч. Яна нарадзілася 18 лютага 1946 года ў Аўгустове, Бельскага павету на Падляшшы. Дзяцінства Надзеі Артымовіч прайшло ў Бельску-Падляшскім, тут яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Тарашкевіча. У 1965-67 вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, а […]
Ахоўнік берасцейскага вогнішча
Змясціць у невялікі нарыс такую асобу, як Уладзімір Калеснік, немагчыма. Ягоны шлях яшчэ чакае сваіх грунтоўных даследаванняў, бо ўпоравень з феноменам шасцідзясятнікаў мы маем усе падставы казаць і пра феномен Уладзіміра Калесніка – чалавека і навукоўца, настаўніка і даследчыка, прафесара і рамантыка, які здолеў адзін столькі, колькі льга добрай камандзе […]