Гурбан Іван Яфімавіч (21.5.1922, в. Юшавічы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 1.5.1999, в. Юшавічы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Паэт. Сябра СП з 1994 г. У 1936—1939 гг. вучыўся на майства-краўца ў суседняй вёсцы Ракавічы. У 1939—1944 г. працаваў краўцом-прыватнікам. У 1944 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, потым працаваў у […]
Month: Кастрычнік, 2023
Гумянюк Юры
Гумянюк Юры Ігаравіч (24.9.1969, Гродна — 19.1.2013, Гродна). Паэт, празаік, эсэіст. Сябра СБП Закончыў аддзяленне паланістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1994), вучыўся ў аспірантуры пры ім. У 1991—1994 гг. на гродзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс “Кантэкст”. У 1992, 1995—2001 гг працаваў журналістам у газеце “Пагоня”, у 2004 […]
Гульман Роза
Гульман Роза Ізраілеўна (8.9.1923, Рагачоў, Гомельская вобл. — пасля 1988). Літаратуразнаўца. З сям’і служачых. Закончыла Гомельскую СШ №27 (1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуавалася ў Казахскую ССР, дзе ў 1941 г. паступіла на літаратурнае аддзяленне педагагічнага інстытута, у 1943 г. перавялася ў БДУ, які закончыла ў 1945 г. Была залічаная […]
Гублер Навум
Гублер Навум Якаўлевіч (нар. 27.7.1933, Рагачоў, Гомельская вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў на Мінскім радыёзаводзе, у Белдзяржпраекце. Адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі, пасля закаканчэння якой паступіў у лётнае вучылішча пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Па стане здароўя быў адлічаны ад лётнай работы, працаваў на розных пасадах […]
Губарэвіч Кастусь
Губарэвіч Кастусь Лявонцьевіч (5.1.1907, в. Радучы, цяпер Чавускі р-н Магілеўскай вобл. — 3.7.1987, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1947 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927 г. закончыў Магілеўскі педагагічны тэхнікум. Настаўнічаў на Гомельшчыне. Закончыў сцэнарнае аддзяленне Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1932). Працаваў у газеце “Палеская праўда”, рэдактарам на […]
Губарава-Крупская Зінаіда
Губарава-Крупская Зінаіда Васільеўна (нар. 24.01.1954, в. Пагоннае, Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Праз год ад нараджэння разам з бацькамі пераехала на Вілейшчыну, у вёску Манькаўцы. Вучылася ў Гродзенскай культурна-асветніцкай вучэльні па спецыяльнасці “дырыжор народнага хору”. У 1979 г. пераехала ў Вілейку. У 1979—2002 гг. выкладала музыку, […]
Грышкевіч Францішак
Грышкевіч Францішак (1904(1906?) г., Сухаволя, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 1946, Мінск). Паэт, крытык. Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1926). Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны факультэт Карлава ўніверсітэта (Прага), які закончыў у 1931 г. са ступенню доктара філасофіі. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам “Slovanský přehled”, рэцэнзаваў у ім […]
Грыцкевіч Валянцін
Грыцкевіч Валянцін Пятровіч (30.3.1933, Мінск — 5.3.2013, Санкт-Пецярбург). Гісторык, краязнаўца, публіцыст. Сябра СП. Закончыў Інстытут замежных моў (1955), Мінскі медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957). У 1956—1957 гг. працаваў лекарам ва Узлянах Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. У1957—1969 гг. — лекарам у Мінску, у 1969—1971 гг. — у […]
Грынчык Мікола
Грынчык Мікола Міхайлавіч (1.8.1923, в. Быцень, Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 12.10.1999, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1971 г. З сакавіка 1943 г. агентурны разведчык партызанскага атрада “Савецкая Беларусь” Брэсцкага злучэння, з ліпеня 1944 г. у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага […]
Грынкевіч Станіслаў
Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (2.2.1902, в. Новы Двор, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 18.5.1945/25.7.1945, Магілёў). Празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Брат святара Францішка Грынкевіча. Вучыўся на медыцынскім, тэалагічным, гуманітарным факультэтах Віленскага ўніверсітэта, закончыў медыцынскі факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта. Працаваў у нэўралагічна-псіхіятрычнай клініцы Пазнаньскага ўніверсітэта. У 1931—1936 гг. віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У 1934 […]